Тры новыя кнігі ў Бібліятэцы Свабоды: Вячорка, Навумчык і Скобла

«Не сьмяшыце мае прыназоўнікі»

«Не сьмяшыце мае прыназоўнікі». Кніга Вінцука Вячоркі

«Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» — працяг папулярнай кнігі «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам», дзе аўтар дасьціпна і дасьведчана распавядае, як казаць дакладна і прыгожа дома, у краме, на мітынгу, у дарозе, на іспытах, каб родная мова жыла ўсюды. Першая кніга «Бібліятэкі» на падставе відэаперадачаў — Скарына быў бы ўражаны.

«Дзевяноста другі»

«Дзевяноста другі». Кніга Сяргея Навумчыка
«Дзевяноста другі» — Сяргей Навумчык разглядае 1992-гі, калі быў забаронены рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах у Вярхоўны Савет, як год пачатку драмы беларускай дэмакратыі. Раней пабачылі сьвет кнігі «Дзевяноста першы», «Дзевяноста чацьверты», «Дзевяноста пяты». Рыхтуюцца да выхаду «Дзевяноста трэці». Ашаламляльнае падарожжа ў будычыню, якая пакуль застаецца ў мінулым. «Людям посполітым к доброму наученію», як сказаў бы Скарына.

«Высьпятак ад Скарыны»

«Высьпятак ад Скарыны». Кніга Міхася Скоблы

«Высьпятак ад Скарыны» — блогі і дыялёгі Міхася Скоблы, у якіх аўтар прапануе свой адказ на пытаньні: чаму Скарына бы радаваўся, на што гневаўся, чым цешыўся, за што і каму даў бы высьпятка ў сёньняшняй Беларусі? Цікава, ці пазнаў бы першадрукар свае словы ў пераказе Алеся Разанава?

Каб атрымаць кнігу, запоўніце анкету

Пра публічныя прэзэнтацыі новых выданьняў будзе абвешчана асобна.

Спампаваць папярэднія кнігі з сэрыі можна тут.

Некаторыя кнігі даступныя таксама ў фарматах EPUB MOBI TXT DOC FB2 AZW на сайце kniharnia.by

Аляксандар Лукашук, svaboda.org