Тры прэзентацыі ўнікальнай кнігі

Прэзентацыі зборніка артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэньня і 50-годзьдзя сьвятарства айца Аляксандра Надсана” “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца” адбудуцца з удзелам а. Аляксандра Надсана. Яны пройдуць у трох краінах: Літве, Беларусі і Ангельшчыне.
20 кастрычніка пра кнігу будуць распавядаць
у Эўрапейскім гуманітарным ўнівэрсытэце (Вільня: Valakupių g., 5, аўдыторыя 213, а 13.00).
21 кастрычніка сустрэча з аўтарамі зборніка пройдзе ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы
імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук (Менск, вул. Сурганава,15, прэзэнтацыйная
заля (пакой 110), а 17.00).
Згуртаваньне беларусаў Вялікай Брытаніі будзе ладзіць прэзентацыю 11 снежня па
адрасе: Лёндан: Згуртаваньне беларусаў Вялікай Брытаніі, 52 Penn Rd, London N7 9RE, а 16.00.
Калектыў рэдактараў у складзе Ірыны Дубянецкай, Арнольда Макміліна і Генадзя
Сагановіча запрашае ўсіх, хто цікавіцца дзейнасьцю айца Аляксандра
Надсана, беларусістыкай узяць удзел у любой з імпрэзаў, або ва ўсіх
трох.
Неабходная ўмова: пацьверджаньне сваёй прысутнасьці і жаданьня выступіць:
Кантакты: у Вільні і/або Менску Ірына Дубянецкая (idubianetskaya@yahoo.com, тэл. +37517 2035944; +37544 7378323); у Лёндане Арнольд Макмілін (a.mcmillin@ssees.ucl.ac.uk)
або Караліна Мацкевіч (karalinam@yahoo.co.uk).