Навіны

Цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца адбудзецца ў пятніцу, 1 сакавіка 2013 года, у 18:30 у канферэнцыйнай залi Princess гатэля Crowne Plaza, г. Мінск, вул. Кірава, 13. У гэтым годзе ўваход вольны.

 

У цырымоніі возьмуць удзел: 

 

  •        Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка, (pl. Leszek Szerepka)
  •        дырэктар Польскага інстытуту ў Мінску, Радца Пасланнік Пётр Казакевіч (pl. Piotr Kazakiewicz),
  •        сябры журы прэміі,
  •        аўтары, якія прайшлі ў шорт-ліст.

 

Магчымы таксама ўдзел прадстаўніка праўлення ЗАТ “Сомбелбанк”. 

На сёння вядомыя імёны 6 фіналістаў- шорт-лістэраў прэміі, вызначаныя журы ў лютым 2013 года.

 

Кароткі спіс прэміі Гедройца за 2102 год

 

(у алфавітным парадку)

 

1.      Сяргей Балахонаў. Зямля пад крыламі Фенікса. - Мінск: Логвінаў (серыя "Галерэя Б") - 2012.

2.      Альгерд Бахарэвіч. Гамбургскі рахунак Бахарэвіча. - Мінск: Логвінаў / Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода. - 2012 г.

3.      Адам Глобус. Сказы. - Мінск - Харвест.

4.      Уладзімір Някляеў. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без. - Мінск: Паперус. - 2012.

5.      Людміла Рублеўская. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега. - Мінск: Рэдакцыя газеты "Звязда". - 2012.

6.      Юры Станкевіч. Шал. - Мінск: Галіяфы ("Другі фронт мастацтваў") - 2012.

 

Падрабязней пра кожную з кніг – на старонцы кнігі на афіцыйным сайце прэміі gedroyc.by

 

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца была заснаваная напрыканцы снежня 2011 года і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове на папяровым або электронным носьбітах.

Заснавальнікі прэміі – Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску, РГА "Беларускі ПЭН-Цэнтр", ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і польска-беларускае прадпрыемтсва ЗАТ “Сомбелбанк”.

У 2013 годзе прэмія Гедройца будзе ўручаная ў другі раз. Галоўны пераможца атрымае грашовы прыз ад аднаго з суарганізатараў прэміі – сёлета ён складзе 115 мільёнаў беларускіх рублёў. Таксама сярод узнагародаў – кантракты на выданне кніг у Польшчы, запрашэнні на стыпендыі ў творчыя дамы Еўропы.

Польскі бок пацвярджае свой намер зрабіць прэмію штогадовай, традыцыйнай узнагародай за дасягненні ў беларускай літаратуры.

 

Мэты прэміі:

  •  ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Giedroyc,1906 – 2000) – публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыскага грамадска-палітычнага часопісу «Kultura»; 
  •  паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;  
  •  папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы; 
  •  падтрымаць актуальных беларускіх пісьменьнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасьці на міжнародны ўзровень.

 

Журы прэміі: 

Барыс Пятровіч – празаік, старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”

Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру

Уладзімір Арлоў – паэт, празаік,

Валянцін Акудовіч – філосаф

Ганна Кісліцына – літаратурны крытык

Павел Касцюкевіч, празаік, лаўрэтаў прэміі Гедройца-2011.

Малгажата Бухалік, перакладчыца, прамоўтэрка беларускай літаратуры ў Польшчы.

Адам Паморскі, перакладчык, прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу

Пётр Казакевіч – дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску, Радца Пасланнік (ганаровы сябра без права голасу).

Лешак Шарэпка – Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь (ганаровы старшыня журы, без права голасу)

 

Сакратар прэміі – Павел Анціпаў.

Кантакты: (017)2881461 (з 9:00 да 16:00 па буднях), (033) 3204791, e-mail: bellitaward@gmail.com).

 

Паводле арганізатараў

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------