Творчая сустрэча Сяргея Украінкі прайшла ў Магілёве

Удзельнікі гуртка слухалі ягоныя вершы, цікавыя гісторыі з жыцця, расповеды пра знаёмствы з іншымі знакамітымі паэтамі і пісьменнікамі — пра Аляксея Пысіна, які падтрымаў маладога тады паэта, пра Алеся Пісьмянкова і Алу Канапельку, з якімі спадар Сяргей вучыўся ў БДУ, і іншых.

Выступае Сяргей Украінка 

Напрыканцы слухачы пасмяяліся з "смехаёчкаў" Украінкі. І завершылася сустрэча аўтограф-сесіяй і агульным фотаздымкам на ўспамін.

 

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП

Фотаздымкі Алеся Сабалеўскага.