Творчая сустрэча Валерыя Казакова прайшла ў Магілёве

Уверсе: выступае Валерый Казакоў; новыя экспанаты для музея гісторыі Магілёва; дырэктар музея Аляксей Бацюкоў дзякуе за новыя экспанаты.

Валерый Казакоў распавёў пра сябе, прачытаў некалькі сваіх вершаў, а таксама падзяліўся планамі на будучыню. Было прыемна пачуць цёплыя словы аб роднай Беларусі і людзях, якія тут жывуць.

Уверсе: гучыць паэтычная кампазіцыя, унізе: Мікола Яцкоў; удзельнікі дзіцячай эстрадна-харэаграфічнай студыі

Валерый Мікалаевіч таксама акцэнтаваў увагу на адраджэнні нашай культурна-гістарычнай спадчыны і на вяртанне нашых нацыянальных каштоўнасцяў.  Ён урачыста ўручыў рэдкія гістарычныя экспанаты музея гісторыі Магілёва і кнігі для чытачоў Магілёўскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі.

Атрымаў падарункі і госць: прагучала кампазіцыя з вершаў Валерыя Казакова ў выкананні студэнтак Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. Куляшова, а таксама і песні на яго вершы ў выкананні Мікалая Яцкова. Таксама спадар Яцкоў уручыў В. Казакову аўтарскія экзэмпляры апошняга выпуску літаратурнага альманаха “Брама”, дзе надрукаваны ўрывак з ягонага новага рамана “Чорны кот”.

Вечарына завяршылася аўтограф-сесіяй.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП