Творчая сустрэча са Змітром Дзядзенкам — 29 студзеня

Калі: 29 студзеня, пятніца, у 19.00.
Дзе: "Кніжная Шафа", праспект Дзяржынскага, 9, станцыя метро "Грушаўка".

Творы Змітра Дзядзенкі, якія ўвайшлі ў кнігу "Гісторыі ў прыцемках", вызначаюцца цікавасцю да таямнічага і неспазнанага. Героі твораў спрабуюць разгадаць загадкі, паходжанне якіх губляецца ў прыцемках гісторыі.

Гэта ёсць як і ў містычным апавяданні "Яйкі птушкі Рух", так і ў дэтэктыўных аповесцяў "Голем з Малой Мар'ямпольскай" і "Вуаерыст".

Аўтар будзе чытаць вершы і не-вершы, а таксама спяваць песні пад гітару. З вершамі і прозай яму дапаможа спраўляцца артыстка Дар'я Зялінская.

Запрашаем!

Паводле прэс-рэлізу