Творчая сустрэча з Настассяй Лазебнай адбылася ў віцебскай школе

Выступае Настасся Лазебная (Стася Наркевіч)

Настасся Пятроўна выбрала самых цікавых і ўдзячных слухачоў — трэцякласнікаў. Перш чым расказаць малым пра свае казкі, а потым зачытаць урывак з адной з іх, пісьменніца пачала аповед пра беларускую мову. Н. Лазебная адзначыла, што гэтая мова – самая прыгожая ў свеце, на ёй размаўлялі і пісалі свае творы вядомыя ў свеце беларускія пісьменнікі, з якімі ў старэйшых класах дзеці пазнаёмяцца.

Як заўважыла і тое, што зараз на беларускай мове размаўляюць інтэлігентныя людзі, якія любяць Бацькаўшчыну ды шануюць культуру роднага краю. Настасся Пятроўна сказала дзецям, што, каб быць інтэлігентным чалавекам, трэба шмат чытаць. Звярнуць увагу на кніжкі, якія выходзяць на беларускай мове, размаўляць на ёй і не саромецца, калі адразу не зусім удала будзе трымлівацца.

Падчас размовы хлопчыкі і дзяўчынкі задавалі пытанні, а напрыканцы сустрэчы дзеці дружна пачалі размалёўваць малюнкі, якія былі сканіраваны з казкі-расфарбоўкі Н. Лазебнай. Некаторыя ж папрасілі пагартаць старонкі кніжак, якія прынесла ў школу пісьменніца.

Пісьменніца адказвае на пытанні маленькіх гледачоў

Фота на памяць

Шкада, што школьнікі не могуць бліжэй пазнаёміцца з казкамі Стасі Наркевіч па той прычыне, што яе кніжак, як і кніг многіх сучасных беларускіх аўтараў, якія пішуць для дзяцей, у бібліятэках навучальных устаноў амаль няма.

 

Ул. інф. Віцебскага аддзялення СБП

Прэсавая служба СБП