Творчая сустрэча з Тамарай Аўсяннікавай адбылася ў Магілёве

17 студзеня з выхаванцамі сёмых і восьмых класаў гімназіі №1 горада Магілёва сустрэлася паэтка, сябра СБП Тамара Аўсяннікава. Яна пазнаёміла прысутных з уласнай паэзіяй і прозай, адказала на пытанні, датычныя свайго творчага шляху.


З вялікай цікавасцю гледачы паслухалі аб дзейнасці гарадскога літаратурнага аб'яднання "Святліца", якім кіруе спадарыня Тамара. Яна запрасіла ўсіх жадаючых далучыцца да суполкі. Напрыканцы вечарыны вучні прачыталі свае вершы.

Сустрэчы з магілёўскімі пісьменнікамі ў гімназіі ладзіліся ў сувязі з правядзеннем Тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Ул. інф. Магілёўскага аддзялення СБП