Творчая сустрэча з Уладзімірам Папковічам

Уладзімір Папковіч

Імпрэза была прымеркаваная да дня нараджэння Уладзіміра Антонавіча і да 50-годдзя жыцця паэта ў Віцебску.

На мерапрыемства прыйшло вельмі шмат людзей, сярод якіх былі чальцы СБП, сябры, выкладчыкі, бібліятэкары, прыхільнікі творчасці Уладзіміра Папковіча і, безумоўна, студэнты.

Уладзімір Папковіч і Вольга Русілка

Вечарыну вёў сам літаратар. Не абышлося без жартаў і цікавых успамінаў, якімі дзяліўся Уладзімір Антонавіч. А яму было што расказаць. Нездарма ж сустрэча называлася “Давайце шчыра пагаворым”.

Музычны падарунак ад сям'і Раўзаў

Гаварылі ўсе, і ўсе жадалі здароўя, творчага натхнення і плёну ў працы. Акрамя гэта, паэт чытаў свае вершы, у якіх услаўляў жыццё, дабрыню, прыгажосць, а таксама творы, прысвечаныя маці і роднай вёсцы.

Ул. інф. Віцебскага абласнога аддзялення СБП

Фота Фёдара Грынеўскага