Творчая сустрэча з Валянцінай Аксак у «Кніжнай Шафе» — 30 сакавіка

У вечарыне таксама возьмуць удзел: філосаф і літаратар Валянцін Акудовіч, крытык Наста Грышчук, празаік і Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч, пісьменнік і першы намеснік Старшыні СБП Алесь Пашкевіч ды іншыя (праграма ўдакладняецца)
Вершаваны зборнік паэткі, публіцысткі, лаўрэаткі прэміі «Залаты апостраф» Валянціны Аксак пабачыў свет у Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» і стаў васямнаццатым выпускам серыі і шостай кнігай аўтаркі.
«Для прачытання “Дзікай слівы” амаль не патрэбны культурны багаж, без якога не пушчаюць на борт постмадэрнізму. Адзінае, што трэба, — час. Удумлівасць. — піша крытык Наста Грышчук. — Акром гранічна шчырай споведзі жанчыны, “Дзікая сліва” разгортвае яшчэ і ўзаемадачыненні пакаленняў. Паэтэса не прыўкрашвае рэчаіснасць – але і не драматызуе, і калі радок усё ж адбіваецца болем, значыць, ён сапраўды непазбежны. З ім трэба змірыцца — як зрабіла гэта Валянціна Аксак, калі і не шчаслівая, то безумоўна — мудрая».
Чакаем вас па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)
Арганізатары — кніжна-выставачная прастора “Кніжная Шафа” http://shafa-minsk.by/, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” http://budzma.by/, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” http://lit-bel.org/
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"