Творчы вечар Міхася Скоблы прайшоў у Мінску (+ФОТА)

Павіншаваць юбіляра прыйшлі яго родныя і блізкія, сябры і калегі, прыхільнікі паэтычнага, журналісцкага і даследчыцкага талентаў спадара Міхася.

Міхась Скобла

Нездарма вечарына працягвалася дзве з паловай гадзіны! Выступоўцам бракавала самых цёплых і шчырых слоў у адрас творцы -- знаходзіліся ўсё новыя і новыя пажаданні, уражанні і ўспаміны пра юнацтва і супольныя справы і вандроўкі.

Выступае прадстаўніца Музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзія Шагойка

Вечар, як распавёў сам аўтар, праходзіў пад знакам трох постацей, чыю важнасць для беларускай культуры цяжка пераацаніць і даследаванню творчасці якіх спадар Міхась прысвяціў нямала часу -- Ларысы Геніюш, Зоські Верас і Мікалая Улашчыка. На экране былі паказаны рарытэтныя відэа, звязаныя з імі, а таксама фотаздымкі з асабістага архіву Міхася Скоблы.

Анатоль Вярцінскі прымае віншаванні ад сяброў і прыхільнікаў

Напачатку імпрэзы ўсе, хто быў у залі, шчыра павіншавалі з нядаўнім 85-годдзем класіка беларускай літаратуры Анатоля Вярцінскага, які завітаў да маладзейшага калегі, каб выказаць яму найлепшыя зычэнні.

Барыс Пятровіч

Юбіляр прымае віншаванні ад Саюза беларускіх пісьменнікаў

Празаік, галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў", Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч уручыў Міхасю Скоблу адмысловую віншавальную грамату, адзначыўшы высокі паэтычны талент аўтара і ягоны важкі ўнёсак у даследаванне і захаванне беларускай нацыянальнай культурнай спадчыны.

Уверсе, злева направа: Антаніна Хатэнка, Хрысціна Лялько; унізе: Сяргей Чыгрын, Міхась Скобла, Таццяна Грыневіч-Матафонава

Вальжына Цярэшчанка

Валянцін Дубатоўка

Выступілі кіраўнік Гродзенскай філіі СБП Валянцін Дубатоўка, пісьменнікі Хрысціна Лялько, Аксана Спрынчан, Антаніна Хатэнка, слонімскі краязнавец і літаратар Сяргей Чыгрын.

Сям'я Скоблаў атрымлівае падарункі ад Аксаны Спрынчан

Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан

Праспявалі Яраш Малішэўскі, Таццяна Грыневіч-Матафонава, Юры Несцярэнка, Вальжына Цярэшчанка.

Юры Несцярэнка

Гледачы яшчэ доўга не хацелі разыходзіцца пасля заканчэння сустрэчы. Кожны меў магчымасць атрымаць аўтограф на новых кнігах Міхася Скоблы.

БОЛЬШ ФОТА НА НАШАЙ СТАРОНЦЫ Ў ФЭЙСБУКУ

Тэкст і фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org