Творчы вечар Міколы Яцкова адбыўся ў Магілёве

13 сакавіка клуб “Субяседнік”, які працуе пры магілёўскай гарадской бібліятэцы, запрасіў на сустрэчу з магілёўскім паэтам і кампазітарам, старшынём Магілеўскага аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Міколам Яцковым.
Гучалі вершы ў аўтарскім выкананні, а потым спадар Мікола пазнаёміў прысутных са сваімі песнямі на вершы беларускіх паэтаў Эдуарда Акуліна, Кастуся Севярынца, Раісы Баравіковай, Тамаша Ляшонка і іншых.
Мікола Яцкоў
Адбылася таксама прэм’ера — упершыню прагучала песня “Жыві, мая каханая” на верш магілёўскага паэта Леаніда Осіпава. Аўтар слоў, які прысутнічаў на вечарыне, расказаў гісторыю ўзнікнення твора.
Леанід Осіпаў
Выступаюць Ала і Мікола Яцковы
Напрыканцы сустрэчы ў агульным выкананні прагучала “Песню бярыце з сабою” на легендарныя словы народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.
Ул. інф. Магілёўскага аддзялення СБП