Творчы вечар Стасі Наркевіч адбыўся ў Віцебску

Настасся Лазебная (псеўд. Стася Наркевіч)

Як зазначыў пісьменнік, вядоўца вечара Франц Сіўко, Настасся Лазебная працуе ў некалькіх жанрах, кожны з іх цягам імпрэзы быў прадстаўлены.

Настасся Пятроўна расказала, з чаго пачалася яе літаратурная творчасць, пазнаёміла са сваімі кнігамі.

Фёдар Шкіранда

Выступілі сябры пісьменніцы і студэнты ВДУ імя П.М. Машэрава. Калега па працы ў рэдакцыі газеты “Мы і час” Фёдар Шкіранда чытаў адно з апавяданняў пані Настассі, студэнты дэкламавалі яе вершы.

Злева направа: Наталля Салаўёва, Настасся Лазебная, Франц Сіўко

Наталля Салаўёва выказала сваё бачанне малюнкаў Стасі Наркевіч, змешчаных у кнігах пісьменніцы, у тым ліку і на вокладцы кнігі вершаў “Ты зразумей мяне такую”.

Пасля прэзентацыі кніг Стасі Наркевіч адбылося знаёмства з яе батыкамі, якія вызначаюцца багатай колеравай палітрай, разнастайнай тэматыкай, адметным аўтарскім стылем.

Аляксандр Пішчык

Прывітаў Настассю Лазебную віцебскі паэт-пачатковец Аляксандр Пішчык, які прачытаў некалькі сваіх вершаў. 

 

Тэкст і фота: Юлія Гаўрыленка,

Віцебскае абласное аддзяленне СБП