Творчы вечар Іны Снарскай у Мінску — 15 снежня

У сустрэчы возьме ўдзел выканаўца Таццяна Грыневіч-Матафонава. Праграма ўдакладняецца

Іна Снарская

Іна Снарская нарадзілася ў старажытным Полацку. Скончыла сярэднюю школу № 3, Наваполацкі політэхнічны інстытут, атрымала дыплом інжынера-будаўніка. Пасля заканчэння інстытута (1987) тры месяцы працавала ў Маладзечне на заводзе металаканструкцый. Выйшла замуж за ўкраінца і пераехала разам з ім у Палтаву. Нарадзіла сына Уладзіслава. Два гады працавала па спецыяльнасці на кафедры жалезабетонных канструкцый Палтаўскага будаўнічага інстытуту, але, маючы творчую натуру, занялася журналістыкай. Скончыла філалагічны факультэт Палтаўскага педагагічнага ўніверсітэта імя В.Г. Караленкі.

16 год працуе на Палтаўскім абласным тэлебачанні, аўтар і рэжысёр каля 200 перадач і дакументальных фільмаў.

Аўтарка 7 паэтычных зборнікаў. Член Нацыянальнай спілкі пісьменнікаў Украіны. Нядаўна пачала пісаць і прозу.

Піша на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.

Падзея ў ФЭЙСБУКУ

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"