Творчы вечар Ірыны Жарнасек — 30 студзеня

30 студзеня 2013 года а 17-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце) і выдавецтва “Про Хрыста” запрашаюць на сустрэчу з пісьменніцай, сябрам СБП, рэдактарам дзіцячага часопіса “Маленькі рыцар Беззаганнай” Ірынай Жарнасек.

Літаратурную кар’еру пісьменніца ўдала пачала ў 1986 годзе зборнікам апавяданняў “Ліст да сына”, другая кніга “Гульні над студняй” з’явілася ў 1993, пазней выйшлі кнігі “Гадара” (2003), “Будзь воля твая” (2004), зборнік вершаў “Шукаю цябе” (2008), аповесць-казка для дзяцей “Спрэчка анёлаў”. Ірына Жарнасек актыўна друкуецца ў часопісе “Наша вера”, перакладае з польскай мовы. Пісьменніцу хвалююць праблемы духоўнасці, а таксама сучаснасці і гістарычнага мінулага. Творы спадарыні Ірыны перакладаліся на польскую, славацкую, украінскую мовы. Весці вечарыну будзе галоўны рэдактар часопіса “Наша вера”, пісьменніца Хрысціна Лялько. Возьмуць удзел паэты, мастакі, літаратары, прыхільнікі творчасці Ірыны Жарнасек. 

Уваход вольны

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21

 

Прэсавая служба СБП