Творчыя імпрэзы ў Лунінцы

Першая з іх прайшла ў “Школе маладога журналіста” пры рэдакцыі газеты “Информ-прогулка”. Гучалі не толькі вершы і празаічныя творы, але і адбылася размова пра агульнае і адрознае ў журналістыцы і літаратуры, асаблівасці рэдактарскай працы ў СМІ і ў выдавецтвах, суадносіны дакладнай інфармацыі і мастацкай фантазіі… Прайшоў таксама конкурс на лепшае пытанне гасцям – прызам за яго адзначана Вікторыя Бусько. Кнігі ў падарунак атрымалі пачынаючыя паэты Надзея Дзедзіна і Насця Ерамяевіч.

Другая сустрэча была з сябрамі творчага клуба “Муза” пры Лунінецкім ГДК. Госці распавялі аб цікавых старонках “Лунінеччыны літаратурнай”, чыталі творы. Потым слова ўзялі сябры клуба – са сваімі вершамі і проста разважаннямі на актуальныя тэмы: ад чалавечых узаемаадносін і сітуацыі ў сучасным грамадстве да экалогіі. Сярод выступоўцаў былі кіраўнік клуба “Муза” Ганна Бандарэнка, Галіна Трысцень, Лілія Віктарава, Галіна Брэзіна, Вольга Грыдзюшка, Ларыса Багамолава, Надзея Дзедзіна, Віктар Пінігін, Настасся Пратасавіцкая, Рыгор Жук.

Песеньку і верш выканала дачка Аксаны Спрынчан Альжбэта. Найбольш актыўныя ўдзельнікі абедзвюх сустрэч атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. А супрацоўніцы Лунінецкай раённай бібліятэкі Аксане Максімчук госці перадалі новыя літаратурныя альманахі для кніжных фондаў.

 

budzma.by