Творчыя сустрэчы з Пятровічам, Пашкевічам і Камоцкім на Полаччыне

11 кастрычніка (аўторак) суполка «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны запрашае на творчыя сустрэчы з вядомым беларускім літаратарам, рэдактарам часопіса “Дзеяслоў” Барысам Пятровічам, старшынёй Саюзу Беларускіх пісьменнікаў Алесем Пашкевічам і беларускім бардам Алесем Камоцкім.

Імпрэзы ладзяцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!». Сустрэчы адбудуцца
11.30 – гімназія нумар 2, Полацк
14.30 – гімназія нумар 2, Наваполацк
17.30 – бібліятэка імя Я. Коласа (Наваполацк, вул. Маладзёжная, 104).

Падчас сустрэч будуць прэзентаваныя апошнія нумары літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”, аўтарскія творы, песні. Самыя актыўныя з удзельнікаў атрымаюць памятныя падарункі ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

budzma.org/