У Мінску пачаліся міжнародныя Купалаўскія чытанні

Х Міжнародныя
Купалаўскія чытанні "Янка Купала. Дыялог з ХХІ стагоддзем " збяруць
каля 40 навукоўцаў з Беларусі, Украіны і Польшчы. Форум пройдзе 20-21 чэрвеня ў
Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе
Міністэрства культуры Беларусі.
Юбілейная канферэнцыя прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі. Навукоўцы трох краін, сфера навуковых інтарэсаў якіх звязана з вывучэннем жыцця і творчасці Янкі Купалы, абмяркуюць актуальныя пытанні купалазнаўства, прааналізуюць творчасць паэта, яго ўплыў на фармаванне беларускай філасофскай і эстэтычнай думкі, беларускай літаратуры і культуры, станаўленне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, разгледзяць пытанні, звязаныя з успрыманнем спадчыны беларускага песняра ў сучасным свеце.
Апроч таго, у рамках мерапрыемства ў музеі-сядзібе Янкі Купалы (в. Вязынка) адкрыецца новая літаратурна-дакументальная экспазіцыя.
паводле naviny.by