У 2011 годзе выйдуць дзве пер�?ыя кнігі 25-томніка Уладзіміра Караткевіча

 У 2011 годзе выйдуць пер�?ыя два тамы збору твораў класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча з 25 тамоў.

Пра гэта паведаміў БелаПАН навуковы кіраўнік выдання, аўтар уступнага артыкула да збору і адзін з яго складальнікаў, кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей.

Паводле яго слоў, паэзія Караткевіча будзе зме�?чана ў двух тамах, прычым да другога тома мяркуецца прыкласці кампакт-дыск «Вер�?ы і песні Уладзіміра Караткевіча ў аўтарскім выкананні». У трэці том увойдуць казкі і апавяданні, у чацвёрты і пяты — легенды і аповесці, у �?осты — раман «Нельга забыць», у сёмы і восьмы — раман «Каласы пад сярпом тваім», у дзевяты — раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», у дзесяты — раман «Чорны замак Аль�?анскі». Акрамя таго, запланавана выданне тому драматургіі, двух кніг публіцыстыкі, эсэістыкі і крытыкі, двух тамоў эпісталярнай спадчыны, кнігі перакладаў і аўтаперакладаў, тома малюнкаў пісьменніка, а таксама трох кніг сцэнарыяў і лібрэта. У 25-томнік таксама ўвойдуць дзённікі, запісныя кніжкі, дарчыя надпісы, дапаўненні папярэдніх тамоў збору, летапіс жыцця і творчасці Караткевіча. Тамы публіцыстыкі, эсэістыкі і крытыкі будуць дапоўнены кампакт-дыскам з аўдыёзапісамі выступленняў пісьменніка.

«Мы жадаем як мага паўней выдаць творчую спадчыну Караткевіча з па�?ыраным навуковым каментарыем», — адзначыў літаратуразнаўца. Ён зробіць захады, каб гэтае выданне падтрымалі адпаведныя дзяржаўныя структуры.

Паводле слоў навукоўцы, выданне рыхтуецца на кафедры беларускай літаратуры і культуры Беларускага дзяржуніверсітэта. Выхад апо�?няга тома запланаваны на 2020 год, калі будзе адзначацца 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

БелаПАН, nn.by