У Бабруйску прайшла сустрэча з Уладзімірам Арловым і Зміцерам Бартосікам

Уладзімір Арлоў у фірмовай іранічнай манеры распавёў пра сябе, пра тое, хто паўплываў на фарміраванне яго светапогляду, адзначыўшы, што беларускі нацыянальны код нам перадавалі нашыя бабулі.

Зміцер Бартосік, Уладзімір Арлоў

Пісьменнік прэзентаваў свае кнігі, выдадзеныя ў апошні час – «Свецяцца вокны, ды нікога за імі», «Імёны свабоды». Прачытаў некалькі гісторый з трэцяга выдання «Імёнаў свабоды», а таксама некалькі сваіх вершаў; адказаў на пытанні чытачоў.

Выступае Зміцер Бартосік

Зміцер Бартосік выканаў песні на словы Генадзя Бураўкіна, на вершаваныя пераклады Рыгора Барадуліна, Булата Акуджавы.

У канцы вечара Уладзімір Арлоў правёў аўтограф-сесію, пагутарыў з чытачамі, даў невялікае інтэрв'ю мясцовай газеце «Бабруйскі кур’ер».


Падрыхтаваў А. Санаценка

Фота Анатоля Санаценкі, Віктара Масаловіча