У Беларускага ПЭН-цэнтра з'явіўся сайт

Адрас сайта: http://www.pen-centre.by/

Асобныя старонкі прысвечаныя такім важным для беларускай культуры падзеям, як Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова, прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, конкурс маладога літаратара і інш., якія раней сваёй інтэрнэт-старонкі не мелі. Ёсць на сайце і старонка, прысвечаная Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

Беларускі ПЭН-цэнтр — прадстаўніцтва Міжнароднага ПЭН-клуба, аб’яднанне прафесійных літаратараў, якое абараняе правы пісьменнікаў, удзельнічае ў сусветным літаратурным працэсе і спрыяе развіццю беларускай культуры. У розныя гады прэзідэнтамі Беларускага ПЭН-цэнтра былі Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Някляеў, цяперашні прэзідэнт — Андрэй Хадановіч. Сярод сябраў арганізацыі — Уладзімір Арлоў, Генадзь Бураўкін, Алесь Разанаў і інш.

Прэс-служба Беларускага ПЭН-цэнтра