У Беластоку пройдзе Х конкурс рэлігійнай паэзіі
Вучні рыхтуюць вершы самастойна, набеларускай, украінскай і рускай мовах, галоўны прынцып - паэзія мусіць быць рэлігійнага характару, кажа арганізатар конкурсу Лена Добаш.
- На гэтым тыдні трэба падаць заяўкі на конкурс. Звяртацца можна да настаўнікаў, а можна звярнуцца непасрэдна ў Цэнтр праваслаўнай культуры. Гэта конкурс рэлігійнай паэзіі на ўсходнеславянскіх мовах і дыялектах таксама.
Заяўкі на ўдзел ў конкурсе можна складаць настаўнікам рэлігіі ў школах або непасрэдна ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку. Пераможцаў конкурсу чакаюць узнагароды.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг