У Беластоцкім універсітэце адзначаць 20-годдзе кафедры беларускай філалогіі

Кажа прафесар Галіна Тварановіч

- Шчыра запрашаю ад імя кафедры беларускай філалогіі ўніверсітэта ў Беластоку на святкаванне 20-годдзя беларускай філалогіі. Пагаворым пра стан беларускай філалогіі ў Польшчы ва ўніверсітэтах, у Варшаве, Любліне, Ольштыне, і тут у нас, у Беластоку. Чакаем сустрэчы з былымі выпускнікамі, з магістрамі.

Пачатак урачыстасці а 15 гадзіне на кафедры беларускай філалогіі Беластоцкага ўніверсітэта. Чакаецца, што на мерапрыемства прыедзе амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

racyja.eu