У Берасці адкрываецца новы сезон вулічных паэтычных чытанняў

Творчая пляцоўка свабодная ад палітыкі, алкаголю і нецэнзурнай лексікі. Яе ўдзельнікі – людзі, якія чытаюць уласныя вершы, а таксама вершы ўлюбёных аўтараў. Мова чытання можа быць як рускай, так і беларускай, або нават украінскай.

Адзін з галоўных арганізатараў мерапрыемства Юры Сальнікаў адзначае, што адна з мэтаў – гэта прыцягненне ўвагі моладзі да чытання літаратуры.

- Вершы на Савецкай гэта, па-першае, заангажоўванне людзей у літаратурныю дзейнасць, каб кожны, хто мае і не мае нейкі досвед у чытанні вершаў, мог прыйсці на Савецкую проста паслухаць, а калі натхніцца, то і пачытаць вершы. Галоўнае – мы не кранаем палітыкі, рэлігіі, мы па-за дыскрымінацыйнымі тэмамі. Вершы на Савецкай – гэта зона, вольная ад алкаголю, палітыкі і нецензурнай лексікі.

Дадакова на мерапрыемстве можна будзе абмяняцца кнігамі. Чытанне вершаў будзе адбывацца на перакрыжаванні вуліцы Савецкай і Дзяржынскай кожную нядзелю з 18-ай да 21-ай гадзіны ў Берасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

 

racyja.eu