У Берасці стартаваў тыдзень юнацкай і дзіцячай кнігі

Еўрапейскія госці правялі майстар-клас па чытанні, вырабе ўласнай кнігі і дзіцячыя гульні.

„Мы прыехалі для таго, каб падзяліцца з дзецьмі сваёй творчасцю”, – адзначыла Ганна Кашуба-Дэмбская:

-- Мы прыехалі, каб правесці з дзецьмі майстар-класы па вершы пад назвай „Курыца”, які перакладзены на расейскую мову. Мы зрабілі кніжачкі, дзеці праілюстравалі гэтыя кніжачкі, потым пагулялі, і, як бачна, усе добра правялі час.

Мерапрыемствы будуць ладзіцца па 31 сакавіка ў памяшканні аддзела для дзяцей і юнацтва Берасцейскай абласной бібліятэкі імя Горкага.

 

Беларускае Радыё Рацыя