У Будславе ўзнагародзілі пераможцаў конкурса часопіса «Ave Maria»

У намінацыі «Паэзія»:
І месца — паэт Янусь Малец, верш «Беражы нас, Заступніца» (за лепшы марыйны верш);
ІІ месца — Ірына Саматой, верш «Роднае» (за таленавітае спалучэнне марыйных і патрыятычных матываў);
ІІІ месца — Алена Татун, верш «Вянок з дванаццаці зорак да Маці Божай» (за арыгінальнасць паэтычнай формы праслаўлення Маці Божай).
У намінацыі «Эсэістыка»:
І месца — Уладзімір Вайцяховіч, эсэ «Матчына ласка» (за паэтычнасць вобразу зямной і нябеснай Маці, шматгадовае сведчанне любові да Маці Божай і пашырэнне марыйнага культу);
ІІ месца — Іна Ламака, эсэ «Першыя ў свой час...» (за адметнае бачанне сэнсу хрысціянскіх пілігрымак);
ІІІ месца — Ядвіга Рай, «Замалёўкі з поснай пілігрымкі» (за ўменне ўбачыць
і адлюстраваць незвычайнае ў звычайным падчас пакутных пілігрымак).
Спецпрызамі таксама былі ўзнагароджаныя:
— скульптар Алесь Шатэрнік (за артыкул «Зімовы пленэр у Будславе», карціну «Будслаўская святыня» і актыўнае мастацкае далучэнне да святкавання юбілею абраза Маці Божай Будслаўскай);
— рэстаўратар Аркадзь Шпунт (за артыкул «Разлівы святла» і пранікнёна-глыбокае бачанне вобраза кардынала Казіміра Свёнтка як добрага пастыра і вялікага шанавальніка Маці Божай, будслаўскі абраз якой быў ім укаранаваны);
— супрацоўніца выдавецтва «Pro Christo» Ганна Шаўчэнка (за артыкул «Легенда пра Будслаў у „Літвінскіх малюнках“ Ігната Ходзькі», даследчыцкае адкрыццё новых цікавых крыніцаў па гісторыі Будслава).
Творы пераможцаў, а таксама лепшыя вершы і эсэ іншых удзельнікаў конкурсу будуць выдадзены асобнаю кнігаю.