У "Доме літаратара" Чэслаў Сэнюх і Андрусь Такінданг

ЧЭСЛАЎ СЭНЮХ: "КАЛІ МНЕ ЦЯЖКА, Я СЬПЯВАЮ БЕЛАРУСКУЮ КАЛЫХАНКУ"

Паэма "Новая зямля" Якуба Коласа. Трагікамэдыя "Тутэй�?ыя" Янкі Купалы. Кніга Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна "Калі рукаюцца ду�?ы"… З гэтымі знакавымі творамі беларускай літаратуры польскі чытач мог пазнаёміцца дзякуючы перакладчыку Чэславу Сэнюху. Ён нарадзіўся ў мястэчку Любча на Наваградчыне ў 1930 годзе, але ўжо не адно дзесяцігодзьдзе жыве ў Вар�?аве. Нядаўна распачаў�?ы дзявяты дзясятак, спадар Чэслаў прыглядаецца да новых �?эдэўраў у беларускай літаратуры. Зь перакладчыкам-юбілярам пагутарыў Міхась Скобла.

Міхась Скобла: "Спадар Чэслаў, у нас сьпякота, а ў вас у Поль�?чы паводка... Ці не хацелася б вам сваю кватэру ў цэнтры Вар�?авы памяняць на прахалодны фальварачак на беразе Нёмана дзе-небудзь паблізу ва�?ай роднай Любчы?"

Чэслаў Сэнюх: "Ведаеце, калі б заіснавалі такія ўмовы, я б зь вялікай прыемнасьцю памяняўся б, даў бы вам сваю кватэру ў Вар�?аве, а сам паехаў бы на Беларусь, на Нёман. Гэта мая мара. На жаль, гэтага быць ня можа, але памарыць добра і парадавацца, скажам, тым, �?то мой замак Любчанскі аднаўляецца. Ёсьць там такі фанатык адбудовы гэтага замку. І я нядаўна даведаўся, �?то адбудаваная тая вежа, куды я хадзіў у ясьлі, дзе пачынаў вучыцца польскай мове і розным польскім справам, пакуль там была Поль�?ча. Так �?то я гэта ўспрымаю зь вялікай радасьцю і, як бачыце, з энтузіязмам вам пра гэта гавару".

Скобла: "Калісьці польскі дасьледчык Станіслаў Пігань ніяк ня мог зразумець некаторых словаў-беларусізмаў у Адама Міцкевіча. А калі вы перакладалі Якуба Коласа, ці пакінулі нейкія беларускія слоўцы ў сваім перакладзе “Новай зямлі”? Ці да кожнага беларускага слова быў пад�?уканы адэкватны польскі адпаведнік?

Сэнюх: "Я словаў не перакладаю, я перакладаю сэнс, усю фразу. У паэзіі няма мовы пра тое, каб перакладаць словы. А �?то тычыцца беларусізмаў у Коласа, я думаю, �?то яны знойдуцца, калі вельмі старанна пачытаць мой пераклад. Я не саромеюся, �?то пакінуў беларусізмы там, дзе яны былі абавязковыя".

Скобла: "Ва�? пераклад “Новай зямлі” трохі даўжэй�?ы за арыгінал, а калі быць дакладным, на 164 радкі. Вы працавалі 10 гадоў, зрабілі велічэзную працу, але радок да радка ўсё ж не ўдалося падагнаць. Чым гэта выклікана?"

Сэнюх: "Мне здаецца, �?то тут галоўная прычына – прасодыя мовы, на якую я перакладаю і з якой я перакладаю. Беларуская мова багатая. Па-пер�?ае, націскі рухомыя, �?то дазваляе будаваць фразу ў вер�?ы, у паэзіі, будаваць вер�? як хоча�?. І знайсьці словы, адэкватныя гэтай націсковай свабодзе, у польскай мове немагчыма. Таму я павінен быў знайсьці спосаб, каб неяк перадаць той сэнс у фразе, які я ў ёй знаходжу. На польскай мове гэта нялёгка зрабіць, скажу я вам".

Скобла: "Пасьля дзесяцігодзьдзя цяжкай працы над “Новай зямлёй” чым вы разьвейваліся? Ці лёгка вас тая “Новая зямля адпусьціла”?"

Сэнюх: "Я пай�?оў па той самай сьцежцы. Проста стаў перакладаць вер�?ы Барадуліна і прозу Быкава, і такім чынам атрымалася кніжка “Калі рукаюцца ду�?ы”, па-польску “Gdy witająse dusze”. Гэта кніжка ўжо таксама вый�?ла. Клін клінам выбіваюць, як кажуць".

Скобла: "Зусім нядаўна вы пераклалі Купалаўскіх “Тутэй�?ых”, якія, на жаль, сёньня зьнятыя з рэпэртуару ў Нацыянальным Купалаўскім тэатры ў Менску. А ці зьбіраюцца іх паставіць у Поль�?чы?"

Сэнюх: "Я маю такую надзею. А пакуль �?то мы павінны пачакаць, чым скончыцца спроба паставіць “Пінскую �?ляхту”. Гэта будзе пер�?ая прэм’ера беларускай п’есы на польскай сцэне. Яе ставіць тэатар “Рампа” ў Вар�?аве. 30 верасьня будзе прэм’ера. Пабачым, як на�?а польская публіка прыме, а тады будзем старацца �?укаць тэатар, сцэну, на якой можна будзе прадэманстараваць Купалаўскую п’есу".

Скобла: "Ведаю, �?то цяпер вы перакладаеце паэму “Палянэз” Уладзімера Някляева. Ці лёгка гэтая праца вам даецца?"

Сэнюх: "Я ўжо "Палянэз" пераклаў. Мала таго, яна ўжо нават надрукаваная ў нас у Поль�?чы, у часопісе “Галерыя” ў Чанстахове. Я нават цяпер трымаю яе ў руках і з прыемнасьцю магу сказаць, �?то ў яе цікавей�?ы лёс з пункту гледжаньня польскага чытача, чым у “Новай зямлі”. “Новая зямля”, як вы, можа, ведаеце покуль �?то на польскай мове ў Поль�?чы не была выдадзеная".

Скобла: "Я аднойчы чуў, як вы сьпявалі гімн Саюзу беларускай моладзі. А калі ў вас лірычны настрой, �?то вы сам сабе напяваеце?"

Сэнюх: "Дзень залаты цёплым сонцам заліты, / Лётаў матыль сінякрылы над жытам, / Лётаў, як сон, над калосьсямі нізка, / Як перазвон над малою калыскай..." Гэта калыханка, якую сьпявала мне мая старэй�?ая на дзесяць гадоў сястра. Я яе завучыў і заўсёды, калі мне цяжка, стараюся прыпамінаць".

АНДРУСЬ ТАКІНДАНГ: “МЯНЕ СФАРМАВАЛА ВЯСКОВАЯ ПРАЦА”

Сёньня�?ні госьць на�?ай менскай студыі Андрусь Такінданг. Маці беларуска і бацька – ураджэнец далёкай і загадкавай афрыканскай краіны Чад �?чодра надзялілі адзінага сына разнастайнымі талентамі. Зусім я�?чэ дзіцем Андрусь пачаў складаць вер�?ы, маляваць, граць, студэнтам актыўна далучыўся да стварэньня папулярнага цяпер фолькмадэрновага гурта “Рэха”, а амаль год таму стаў весьці на тэлеканале ОНТ асьветніцкую перадачу, прысьвечаную напаўзабытым беларускім словам. З Андрусём Такіндангам гаварыла Валянціна Аксак.

Валянціна Аксак: “Спадар Андрусь, давайце пачнём гаворку з апо�?няй па часе ва�?ай справы. Я маю на ўвазе тую кароценькую праграму, якую вы ад 24 верасьня 2009 году ведзяце па чацьвяргах у рані�?нім эфіры тэлеканалу ОНТ. Як на �?араговую беларускую публіку, то ўсё гэта выглядае па-раней�?аму вельмі нязвыкла і нават экзатычна: малады чалавек з афрыканскім абліччам распавядае тутэй�?ым пра паходжаньне і сэнс іх спрадвечных народных, але ўжо напаўзабытых словаў. Як вам у гэтай ролі? Якія водгукі ад тэлегледачоў атрымліваеце?”

Андрусь Такінданг: “Мне гэты праект падабаецца, таму �?то працуе над ім пер�?ая прыватная тэлекампанія, якая пасьля прадае ОНТ гэтую рубрыку як гатовы прадукт. І паколькі каманда досыць маладая, то працаваць цікава і весела. Магчыма, гэта не заўсёды выглядае дакладна з навуковага боку, але, дзякаваць Богу, у нас ёсьць экспэрт моўнай часткі праграмы. Гэта намесьніца стар�?ыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім. Яна сочыць за тым, каб мы падавалі словы ў межах моўных правілаў. Што тычыцца водгукаў, то ёсьць сайт, куды можна іх дасылаць, але часьцей за ўсё гледачы пі�?уць непасрэдна мне на электронную скрыню, а каторыя боль�? адважныя і мен�? закаплексаваныя, то падыходзяць на вуліцы і наўпрост прапаноўваюць, пра якія словы хацелі б пачуць у праграме».

Аксак: “Чыя гэта была ідэя – запрасіць вас у такую праграму?”

Такінданг: “Гэта для мяне застаецца таямніцай. Патэлефанавалі аднойчы і прапанавалі. Я спачатку зьдзівіўся прапанове, таму �?то ніколі не займаўся тэлебачаньнем, але неяк уцягнуўся і цяпер атрымліваю задавальненьне. Дарэчы, зь нядаўняга часу праграма пачала выходзіць два разы на тыдзень – па аўторках і чацьвяргах”.

Аксак: “Значыць, вы маеце цяпер удвая боль�?ыя �?анцы быць пазнаным на вуліцы. Мяркуючы па гэтай праграме і па ва�?ых вер�?ах, мовай сваёй маці-беларускі вы добра валодаеце. А ці так добра ведаеце вы мову свайго бацькі – ураджэнца Чаду?”

Такінданг: “Мой бацька размаўляў па-француску. Я францускую мову адмыслова вучыў у �?коле, пасьля ва ўнівэрсытэце. Спрабаваў з бацькам па-француску размаўляць, а ён упарта не хацеў і размаўляў са мной па-расейску. А �?то тычыцца нацыянальных моваў Чаду, то там іх блізу двухсот. Я развожу рукамі – дзьвесьце нацыянальных моў! Ніводнай зь іх я ня ведаю. Ведаю асобныя словы, асобныя назвы – назвы сакавітыя, філязофскія. Напрыклад, слова “дубадэнэ” азначае “спынюся ўсярэдзіне”. І вось я разважаю – у сярэдзіне чаго? Такіх асобных слоў ведаю крыху, але размаўляць – не. Патрэбна там жыць увесь час, каб навучыцца гаварыць хоць на адной з двухсот моваў”.

Аксак: “Існуе міт, �?то вы, калі нарадзіліся і паехалі з маці да дзядулі ў вёску, то там спачатку крыху зьдзівіліся ва�?аму зьяўленьню, а потым дзядуля сказаў, �?то выхавае вас леп�?ым беларусам за чыстакроўных суродзічаў. Ці праўда гэта?”

Такінданг: “Я і сапраўды вялікі адрэзак свайго жыцьця пражыў у вёсцы. Вёска мая называецца Чэрцы. Гэта на Лепель�?чыне Віцебскай вобласьці. Маці з бацькам былі ў Менску. Пасьля бацька паехаў у Афрыку, а маці засталася працаваць у Менску, а выхоўвалі мяне бабуля і дзядуля. І вельмі �?мат рысаў у маім характары ад вясковага чалавека, хаця мае бабуля і дзядуля не былі сялянамі. Яны былі вясковымі настаўнікамі. Дзядуля выкладаў фізыку, а бабуля – расейскую мову і літаратуру. Але я зь дзядулям касіў, калоў дровы – уся гэтая вясковая праца фармуе характар. Паўплывалі на мяне і ўзаемаадносіны паміж бабуляй і дзядулем, паміж маімі дзядзькамі і цёткамі. Дзядуля апрача таго, �?то выкладаў фізыку, быў музыкам і мастаком, �?то таксама паўплывала на мяне”.

Аксак: “Існуе я�?чэ адзін міт пра вас. Пасьля аднаго зь мітынгаў, калі вас разам зь ін�?ымі зьняволілі ў вязьніцы, то пасьля амонаўцы, нібыта, выбачаліся, �?то затрымалі вас выпадкова, а вы ім на чысьцюткай беларускай мове адказалі, �?то невыпадкова і адмовіліся пакінуць вязьніцу. Ці было насамрэч такое?”

Такінданг: “Я зараз спрабую прыгадаць тыя часы, калі былі актыўныя вулічныя акцыі. Сапраўды, мяне затрымлівалі, а вось �?то я ім адказаў?.. Аднойчы пасьля масавага затрыманьня я апынуўся ў вязьніцы разам зь ін�?ым цемнаскурым хлопцам. Магчыма, ён ім гэтак сказаў…”(сьмяецца).

Аксак: “Вы скончылі славутую мастацкую �?колу імя Ахрэмчыка, потым Беларускі ўнівэрсытэт культуры. Вы вядомы як музыка, як мастак і як паэт. Кім сябе лічыце найпер�??”

Такінданг: “У мастацкай прафэсіі я сябе пачуваю спакойна і ўпэўнена. Што тычыцца музыкі і вер�?аў, то стасункі зь імі можна ахарактарызаваць як по�?ук. Усе сфэры мастацтва – пастаянная вучоба, але музычнае дасканаленьне займае найболь�? часу. Хутчэй за ўсё я адчуваю сябе вучнем ва ўсім”.

АНДРУСЬ ТАКІНДАНГ. З НОВЫХ ВЕРШАЎ

* * *

Стаіць старая крапіва,
нібы пакрытая іржой.
Запамінай сьвяты свой край,
пакуль ня страціў пільны зрок.

Шарэе рана на двары,
у хаце пачалі тапіць,
крамяны яблык грукнуў уніз
і абабіў свае бакі .

Вось пад страхой каса вісіць.
Ёй восень супакой дала.
Запамінай сьвятыя дні,
калі, як чэрствы хлеб зямля.

* * *

Не заходзьце за кулісы,
мы хаваемся ад бісаў,
нас мятро вязе дахаты,
адзінокіх, вінаватых.

Ня пытайцеся парады,
мы ня ведаем адказу,
мы і самі да зарплаты
ледзьве толькі дажываем.

Не заходзьце за кулісы,
лепей тут і лепей зараз
сумаваць і весяліцца.
Мы - на сцэне,
вы - у залі.

* * *

Памры, як твае браты,
лепей загінуць, сыне,
чым здрадзіць
бацькоўскай зямлі,
чым веру сваю пакінуць.

Ты цыцку смактаў тры гады,
ты вырас, як колас на ніве,
чакаюць цябе браты
у вы�?нім Ерузаліме.

Ня мае ўлады кароль над сэрцам,
ён сэрца ня скорыць,
высока над галавой
твая прамяністая зорка.

* * *

Я з вогненным кустам вёў дыялёг
і голас ягоны сказаў:
Зьбірай у кулак абраны народ
і выру�?ай у край.

У Бога зазвычай папросту ўсё,
але ў людзей ня так -
хамеліёны мільёнаў слоў
зблудзіліся ў кустах.

Гражына

Пакуль я�?чэ восень ня ў сіле,
пакуль я�?чэ не задажджыла,
я ведаю ў лесе мясьціны,
Гражына! Хадзем у ажыны.

Вольга

Выбачайце, Вольга,
я хацеў бы толькі,
я хацеў бы толькі ...
Выбачайце, Вольга...

* * *

Мерзлых дроваў абярэмак
Цісьне�? да грудзей.
Добры дзень табе, кабета!
Добры дзень, Андрэй!

* * *

Аберуч дзяўчына трымае абруч.
Давай, раскруці яго рухам адным,
а я пра цябе вер�? напі�?у -
такія выгоды паэта ў жыцьці.

* * *

Прыжаніцца бы мне ў правінцыі
з маладою цырульніцай уві�?наю.
Я б у споднім на двор вый�?аў бы,
а наўкола - ві�?ні квяцістыя.

* * *

Жанна Д'арк ты мая дарагая,
перажываю,
ці ня цесна грудзям у латах,
ці ня мулка клубам і сьцёгнам,
ці ня хочацца проста босай
цалавацца?!

* * *

Лысыя тыраць валасатых -
вясёлы канец васьмідзесятьх.
Хлопец Алесь зь вёскі ў горад
яблык прывёз дзяўчыне знаёмай.
(Прабачце, вы бачылі гэту дзяўчыну?
Вось, калі ласка, яе фотаздымак.)
Прыгожая, толькі на жаль, фотакартка
ня можа дакладна сказаць пра характар,
але маладосьці ня трэба багата,
даволі пагляду, каб закахацца.
Таму і ня дзіва, �?то хлопец Алесь
яблык трэс, быццам зоркі трэс.

svaboda.org