У Гародні адбыўся конкурс, прысвечаны Васілю Быкаву

У Гародні ў мясцовай філіі Таварыства беларускай школы ўзнагародзілі ўдзельнікаў конкурсу “З Быкавым у сэрцы”. Школьнікі, студэнты, а таксама некаторыя настаўнікі пісалі сачыненні, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніка, На конкурс таксама прадстаўляліся і малюнкі. У якасці ўзнагароды яны атрымалі шэсць тамоў твораў Васіля Быкава.

Конкурс арганізаваў грамадскі музей Васіля Быкава ў Гародні. Праводзілі сустрэчу яго стваральнікі: Мікалай Мельнікаў і Аляксей Дземідовіч. Прывітаць удзельнікаў конкурсу прыйшоў сын пісьменніка Васіль Быкаў, які жыве ў Гародні, а з Менску прыехалі ўдава Быкава Ірына Міхайлаўна і старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч. На сустрэчы выступіла гарадзенская паэтка Данута Бічэль

Паводле "svaboda.org"