У Гародні ўспомнілі Эдуарда Мазько

Яна была прымеркаваная да дня нараджэння паэта, гісторыка і сацыёлага Эдуарда Мазько (1970-2011). 

Падчас спаткання гучалі яго вершы – у тым ліку раней нідзе не апублікаваныя, прысвечаныя любімай Гародні, ды іншым гарадам. Акрамя таго, былымі калегамі па ўніверсітэту было падрыхтавана некалькі цікавых дакладаў на тэму сучаснага урбаністычнага мастацтва, а колішнія сябры падзяліліся з прысутнымі цёплымі ўспамінамі, згадваючы асобныя моманты з жыцця творцы.

Імпрэзу вядзе Галіна Мазько

Вечарына прайшла ў нязмушанай атмасферы – кожны ахвотны змог выказацца – між іншым, прагучала ідэя да наступнага дня нараджэння паэта выдаць кнігу, а пад яе вокладкай сабраць вершы, эсэ, успаміны і ўсе тыя добрыя словы, на якія натхніў нас аднойчы Эдзік Мазько.

Анатоль Брусевіч, Гродзенскае аддзяленне ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"