У Гомелі слухалі паэзію за кубачкам гарбаты
Выступілі з аўтарскімі творамі Анатоль Бароўскі, Алег Боклаг, Ганна Новік, Аляксандр Бардоўскі.
Вальжына Цярэшчанка прэзентавала не толькі песні на свае вершы, але таксама і кампазіцыю на тэкст вядомага сучаснага паэта, які заўчасна пайшоў з жыцця, Алеся Пісьмянкова.
Некалькі песень выканаў гомельскі бард Зміцер Вінаградаў.
А госць з Украіны Антось Вядула нагадаў усім пра юбілей з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі і прачытаў вершы, якія нарадзіліся на Майдане ў Кіеве.
На завяршэнне гледачы і ўдзельнікі сышліся ў меркаванні, што трэба часцей ладзіць такія сустрэчы і скончылі вечар сяброўскімі размовамі за кубачкам гарбаты.
Ул. інф. Гомельскага абласнога аддзялення СБП
Прэсавая служба СБПУсе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг