У Гродне пакажуць спектакль паводле паэмы Міколы Гусоўскага
Дата публікацыі: 07.06.2012
3989

Прэм'ера спектакля "Паляванне на зубра" адбудзецца сёння ў Гродзенскім абласным тэатры лялек.
Спектакль пастаўлены па матывах паэмы Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра". Як інфармуе БЕЛТА, у спектаклі паказваюцца падзеі, якія адбываліся на беларускай зямлі ў эпоху Адраджэння. На сцэне можна будзе пабачыць такіх знакавых для гісторыі асобаў, як вялікага князя Літоўскага Вітаўта, каралеву Рэчы Паспалітай Бону Сфорцу. Асобныя радкі з тэксту паэмы пераплятаюцца з беларускімі народнымі песнямі.
Пастаноўку спектакля ажыццявіў Алег Жугжда.
Падзяліцца
13.02.2021 15:00
140
0
12.02.2021 18:00
111
0
19.01.2021 20:00
194
0
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг