У Кіеве з'явіўся помнік У. Караткевічу

Скульптура класіка беларускай літаратуры была усталявана ў Кіеве на вуліцы Кацюбінскага, 3 (Шаўчэнкаўскі раён). Аўтары помніка – беларускія скульптары Кастусь Селіханаў і Алег Варвашэня.

Кампазіцыя вагой каля 2,5 тон і вышынёй 2,5 метры стваралася з сакавіка мінулага году. Бронзавы Караткевіч трымае рукі ў кішэнях паліто, на галаве яго – берэт. Пісьменнік стаіць на фоне расчыненай кнігі; адну з яе старонак ўпрыгожвае ўрывак верша класіка на беларускай і ўкраінскай мовах:

І пад птушак зялёны гоман
Нарадзіліся для абшараў
Плод кахання бору і хмары –
Мой Дняпро, і Бяроза, і Нёман.

Уладзімір Караткевіч скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, працаваў у сярэдняй школе ў весцы Лясовічы Кіеўскай вобласці, добра разбіраўся ва ўкраінскай літаратуры.

Нагадаем, што першапачаткова помнік Караткевічу планавалася ўсталяваць напрыканцы мінулага году, у гонар 80-годдзя са Дня нараджэння пісьменніка. Бронзавая скульптура з Менска ў Кіеў была адпраўленая яшчэ 14 снежня.

Але толькі 14 красавіка двухмятровы Караткевіч з’явіўся побач з будынкам беларускай амбасады ў Кіеве, разам з чорнымі стужачкамі і кветкамі, якія гараджане прынеслі ў знак скрухі аб загінулых у выніку выбуху ў менскім метро.

gazetaby.com