У Лондане выставяць невядомы раней рукапіс апавядання пра Шэрлака Холмса

Рукапіс апавядання ніколі раней не выстаўляўся. Пасля смерці аўтара ў 1930 годзе рукапіс атрымала ў спадчыну яго дачка, якая, у сваю чаргу, адпісала яго «музею ў Эдынбургу». Таму як канкрэтны атрымальнік не быў паказаны, рукапіс захоўваўся ў ячэйцы банка, пакуль музеі спрачаліся, каму з іх ён дастанецца. У выніку «Вяльможны кліент» перайшоў у валоданне Нацыянальнай бібліятэкі Шатландыі, якая перадала яго куратарам выставы, што абяцае стаць самай маштабнай рэтраспектывай Дойла з 1951 года.

Акрамя рукапісу на выставе будзе паказана яшчэ шмат унікальных рэчаў і рарытэтаў віктарыянскай эпохі. Арганізатары не хаваюць, што выстава збольшага натхнёная серыялам пра Шэрлака Холмса з Бенедыктам Камбербэтчам у галоўнай ролі.

Паводле vozduh.afisha.ru

budzma.by