У Любліне выйшла кніга пра беларускую драматургію

Выдавецтва Каталіцкага Люблінскага ўніверсітэта выдала
ўнікальную кнігу даследчыцы беларускай культуры Беаты Сівэк “Wolność
ukrzyżowana Rzecz o białoruskim dramacie i teatrze” (“Воля на крыжы.
Слова пра беларускую драматургію і тэатр»).
У ёй выкладчыца Каталіцкага Люблінскага ўніверсітэта даследуе сучасную беларускую драматургію, разглядаючы творы не толькі вядомых беларускіх драматургаў, але і рэгіянальных аўтараў, сярод іх Лявона Вашко з Мастоў і Ігара Сідарука з Кобрына.
Яшчэ ў рукапісе кнігу чытаў адзін з герояў гэтага даследвання - драматург і літаратуразнаўца Сяргей Кавалёў:
- Аўтарка працуе ў Каталіцкім Люблінскім універсітэце і гэта яе доктарская праца. Яна сама беларусістка. Першую кнігу пісала пра паэзію «белавежцаў», пра Чыквіна, пра Баршчэўскага. Потым занялася драматургіяй. Гэта менавіта сучасная драматургія, недзе ад Петрашкевіча і Дударава і да найноўшых аўтараў, і яна разглядае толькі беларускамоўную драматургію.
Сяргей Кавалёў таксама паведаміў, што гэта першая на польскай мове кніга пра сучасную беларускую драматургію.
Радыё Рацыя