У Львове прайшлі Дні беларускай і шведскай літаратуры

Беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў лічыць, што агульная сцэна дала магчымасць адчуць адсутнасць межаў паміж такімі краінамі як Беларусь і Швецыя:

- Я адчуваў у сценах гэтага тэатру той дух сусветнага брацтва літаратараў, для якога няма межаў, няма візаў. І гэта вельмі істотна, гэта заўсёды натхняе, гэта дае сілы нам працаваць далей.

Дні беларускай і шведскай літаратуры - гэта традыцыйнае мерапрыемства, якое ладзілася штогод у Беларусі. У гэтым годзе арганізатары с шведскага боку не атрымалі беларускіх візаў.

* * *

Сярод удзельнікаў Марыя Сёдэрберг, Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Зміцер Вайцюшкевіч, Святлана Алексіевіч, Дмітры Плакс ды ішыя.

Адзін з арганізатараў сустрэчы, былы пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан спадзяецца, што хутка свята літаратуры зможа вярнуцца ў Беларусь:

- Так атрымалася, што мы праводзім гэтыя сутрэчы па-за межамі, але я думаю, што гэта часова. Такія сустрэчы павінны праходзіць у Беларусі, у Швецыі перш за ўсё. Тут дадалося такое ўкраінскае адценне, але я думаю, што нічога дрэннага ў гэтым няма, нейкі сэнс ёсць. Я лічу, што ўсё вельмі добра і файна.

Дні беларускай і шведскай літаратуры будуць праходзіць ва Украіне цягам выходных. Асноўная прычына правядзення мерарыемства па-за межамі Беларусі ў тым, што ў шведскіх арганізатараў узніклі праблемы з атрыманнем беларускіх візаў .

* * *

У турме на Ланцкога адбыліся чытанні паэзіі за кратамі. Вершы Уладзіміра Някляева і артыкулы Алеся Бяляцкага прачытаюць Аксана Забужко, Дзмітры Плакс і Леў Грыцюк.

У другой частцы форума пройшоў шэраг семінараў і дыскусій, віншаванне пераможцаў юнацкай паэзіі-2013 і заключная літаратурна-музычная вечарына ў Львоўскім акадэмічным тэатры.

Беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч адзначыў, што такія сустрэчы нагадваюць пра важнасць развіцця і захавання беларускай культуры:

- Культура, паэзія, песня, слова лічацца, яно важнае, толькі трэба навучыцца яго ўспрымаць, навучыцца несці, ісці з гэтым словам па жыцці. Самае галоўнае, здаецца, што яно само неяк прыйдзе. Беларуская мова, успрыманне нейкіх культурных працэсаў, нейкіх сучасных трэндаў і брэндаў. Гэта праца над сабой, над тым, што невядомае, над тым, што незразумелае, над тым, што часам непрыемнае. Вось як раз гэта такія сустрэчы могуць нам даць.

У часе літаратурна-музычнай вечарыны выступілі Вераніка Фаміна, Святлана Бень, Наталка Бабіна, Даніэль Вікслунд, Зміцер Вайцюшкевіч ды іншыя.

Гл. па тэме яшчэ: 

У львоўскай турме чыталі вершы ў падтрымку беларускіх палітвязняў (фота)

Беларускае Радыё Рацыя