У Магілёўскім аблдрамтэатры пакажуць спектакль па рамане Алексіевіч
У аснове сюжэтнай лініі — гісторыя кахання на фоне канфлікту ў Нагорным Карабаху, які разгарэўся амаль трыццаць год таму і сёлета ўспыхнуў з новай сілай. Гэта расповед пра армянскую Джульету і азербайджанскага Рамэа, якія кіруюцца больш сэрцам, чым розумам.
Спектакль “Аб Рамэа і Джульеце …” з’яўляецца другой пастаноўкай на сцэне Магілёўскага аблдрамтэатра, які створаны па матывах рамана “Час сэканд-хэнд”. Некалькі год таму спектакль ставіў Уладзімір Пятровіч. Сёлета ягоны досвед пераняла актрыса Алена Дудзіч.
Прэм’ера спектакля адбудзецца на малой сцэне тэатра 17 траўня, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.
budzma.byУсе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг