У Магілёве абмяркуюць, якімі шляхамі вяртаюцца ў Беларусь гісторыка-культурныя каштоўнасці

5 снежня ў Магілёве на адкрытай дыскусіі “Вяртанне культурна-гістарычнай спадчыны ў Рэспубліку Беларусь: удзел грамадскасці” ў цэнтры грамадскай увагі — магчымасці і перашкоды ў гэтай справе.

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае паразважаць на прыкладах некалькіх гісторый поспеху, на якія Магілёў параўнальна багаты, аб тым, што і як варта рабіць, каб каштоўнасці, што вызначалі нацыянальную культурніцкую адметнасць нашай зямлі ў мінулыя часы, былі вернутыя на Радзіму.

Як ставіцца да таго, што велізарная колькасць дзяржаўных дакументаў, выданняў і твораў мастацтва знаходзіцца ў прыватных калекцыях за мяжой? Як увогуле праблема вяртання гэтай спадчыны ўплывае на нашае грамадства? Свае меркаванні агучаць эксперты Аляксей Бацюкоў, Андрэй Радкоў, Аляксандр Сабодзін, Ігар Пушкін. Далучыцца да дыскусіі можа кожны цікаўны!

Месца правядзення: г. Магілёў, вул. Ленінская, 63, “Тэхнапарк”, аўд. 806-807.

Пачатак: 18:00.

Даведкі: (029) 310-93-09, каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!” па Магілёўскім рэгіёне Юры Стукалаў.

budzma.org