У Магілёве адзначылі Дзень роднай мовы

21 лютага ў Магілёве адбылося адразу дзве вечарыны з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Гэтыя імпрэзы праведзеныя дзякуючы Магілёўскаму аддзяленню СБП, а таксама Магілёўскай філіі ТБМ.

Тамара Аўсяннікава

Таццяна Барысік

Магілёўская гарадская бібліятэка правяла вечарыну “Размаўляй са мной па-беларуску”, прысвечаную Дню роднай мовы. На імпрэзу былі запрошаны пісьменніцы, сябры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Тамара Аўсяннікава і Таццяна Барысік.

Мікола Яцкоў распавядае пра Івана Аношкіна

У той жа дзень у Магілёўскім дзяржаўным бібліятэчным каледжы імя А. Пушкіна адбылася вечарына, прысвечаная творчасці вядомага магілёўскага пісьменніка Івана Аношкіна, які, на вялікі жаль, нядаўна пайшоў ад нас.

Яраслаў Клімуць


Успамінамі пра Івана Архіпавіча падзяліліся сябры СБП Яраслаў Клімуць і Мікола Яцкоў, а таксама калега па сумеснай працы Мікалай Ножнікаў. Добрыя словы сказаў старшыня магілёўскага аддзялення ТБМ Алег Дзьячкоў. Навучэнцы каледжа падрыхтавалі інсцэніроўкі апавяданняў Івана Аношкіна, і было бачна, што творчасць гэтага цікавага пісьменніка ім даспадобы, а вечарына зойме сваё месца ў скарбонцы нашай агульнай памяці.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП