У Магілёве адзначылі 85-годдзе Ніла Гілевіча
Саліст ВІА "Каскад" Леанід Савіцкі выканаў адну з найвядомейшых песень на верш Гілевіча "А я лягу-прылягу...". Сваім пачуццём гумару "запаліла" залу Тамара Цыганкова, а вершы народнага паэта прачыталі Сяржук Кавылкін, Настасся Латоціна і Карына Бурачэўская.
Шмат розных малавядомых і цікавых фактаў распавялі літаратары Тамара Аўсяннікава і Сяргей Украінка, якія ў свой час вучыліся на факультэце, дзе выкладаў Ніл Сымонаваіч, а ў далейшым падтрымлівалі сяброўскія і творчыя адносіны з ім.
Выкладчык МДУ імя А.Куляшова, кандыдат філалагічных навук, пісьменнік Яраслаў Клімуць узгадаў пра грамадскую і палітычную дзейнасць Ніла Гілевіча .
Алесь Сабалеўскі, фота аўтара.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг