У Магілёве пераабралі старшыню абласной філіі СБП

Мікола Яцкоў, Яраслаў Клімуць, Барыс Пятровіч

Спаборніцтва, што сталася добрай традыцыяй Магілёўшчыны, сёлета займела пяцёх пераможцаў у розных дысцыплінах. Адмыслоўцы з ліку лепшых атрымалі не толькі ганаровыя дыпломы, але і падарункі ад ГА "СБП", культурніцкай кампніі "Будзьма беларусамі", ды "Радыё Свабода".

У асноўнай частцы паседжання старшыня філіі Мікола Яцкоў выступіў са справаздачай за адпрацаваны пяцігадовы тэрмін, а таксама адказаў на пытанні сяброў абласной арганізацыі. Прысутныя абмеркавалі стан суполкі і абмеркавалі праблемы ды кірункі працы бягучага этапу. Таксама на сустрэчы быў прэзэнтаваны новы нумар магілёўскага літаратурнага альманаха "Брама".

У выніку галасавання Мікола Яцкоў быў пераабраны на новы тэрмін. Ягонымі намеснікамі сталіся Міхась Булавацкі ды Сяргей Украінка.

Сяргей Украінка і Базыль Камароў

На сустрэчы прысутнічалі старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч і памочнік старшыні Усевалад Сцебурака. Усе сябры філіі атрымалі пэрсанальныя запрашэнні на чарговы справазадчна-выбарны з'езд Саюза беларускіх пісьменнікаў, што адбудзецца 4 сакавіка ў Мінску.

Сябры абласной філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў": фота на памяць

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"