У Магілёве прайшлі мерапрыемствы да 70-годдзя вызвалення Беларусі

 

У глядацкай зале Тамара Аўсяннікава (злева) са сваімі выхаванцамі.

Наведвальнікі бібліятэкі з цікавасцю пазнаёміліся з выставамі “І зброяй і пяром”, на якой былі размешчаныя факсімільныя газеты-плакаты “Раздавім фашысцкую гадзіну”, якую рэдагаваў Кандрат Крапіва, “Калі б кнігі маглі гаварыць”, “Яны змагаліся за перамогу”, “Жорсткая праўда вайны”. У музеі было прадстаўлена шмат дакументаў, прысвечаных стогадоваму юбілею Аркадзя Куляшова.

 

Бібліятэкары чытальнай залы беларускага краязнаўчага аддзела пад кіраўніцтвам загадчыцы Тамары Калінінай падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “З вайной, як з асколкам, у сэрцы” па творах Аляксея Пысіна. Сябры клуба “Святліца” Таццяна Карымулліна, Ульяна Тамашэвіч і Кацярына Пагірская чыталі вершы Аляксея Пысіна.

ул. інф. Магілёўскага аддзялення СБП