У Магілёве ўшанавалі памяць Валянціна Ермаловіча

На доме, дзе ён жыў, была адкрыта мемарыяльная дошка, сродкі на якую збіраліся грамадзянамі горада без удзелу нейкіх спонсараў ці арганізацый.

Урачыстае і прыгожае мерапрыемства сабрала шматлікіх грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў культуры, былі і сваякі Валянціна Ермаловіча, прагучала багата добрых успамінаў пра яго жыццё і творчасць.

Уверсе, злева направа: пісьменнік Міхась Булавацкі, гісторык Ігар Пушкін; унізе: унук В. Ермаловіча Зміцер Ермаловіч-Дашчынскі

Трэба дадаць, что напрыканцы мінулага года пабачыў свет зборнік “Ачышчэнне душы” (укладальнікі Міхась Карпечанка і Сяргей Чыгрын), дзе сваімі ўспамінамі пра Валянціна Ермаловіча падзяліліся ў тым ліку і пісьменнікі Міхась Булавацкі, Яраслаў Клімуць, Мікола Мінчанка, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп, Мікола Яцкоў.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП,

фота Алеся Сабалеўскага