У Магілёве ўспаміналі Яўгенію Янішчыц
Пісьменніца, сябра СБП Тамара Аўсяннікава расказала пра жыццёвы і творчы шлях паэткі, падзялілася ўспамінамі пра сваё асабістае знаёмства з Я. Янішчыц.
Тамара Аўсяннікава
Слухачы даведаліся пра сяброўства Я. Янішчыц з вядомым магілёўскім паэтам Аляксеем Пысіным і пра тое, якое месца ў яе жыцці займала Магілёўшчына. У выканані Т. Аўсяннікавай прагучалі вершы Я. Янішчыц, у тым ліку і тыя, якія ў свой час былі па-сяброўску прысвечаны спадарыні Тамары.
Мікола Яцкоў
Ала Яцкова
Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СБП Мікола Яцкоў у сваім выступе зрабіў акцэнт на глыбокай меладычнасці і песеннасці вершаў Яўгеніі Янішчыц. У выкананні Міколы і Алы Яцковых прагучала некалькі песень на вершы Я. Янішчыц.
Былі таксама падрыхтаваны відэапрэзентацыя і кніжная выстава па творчасці Яўгеніі Янішчыц.
Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП