У Маладзечна едзе Ірына Багдановіч

26 кастрычніка ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы г. Маладзечна адбудзецца творчая сустрэча з паэткай, перакладчыцай і літаратуразнаўцай Ірынай Багдановіч. Падчас прэзентацыі адбудзецца канцэрт гурта “Recha”.

Ірына Багдановіч прадставіць сваю кнігу “Душа лістападу”,  якая выйшла ў 2012 годзе ў серыі “Кнігарня пісьменніка”. Апрача презентацыі новай кнігі, паэтка распавядзе пра літаратурную працу над зборамі твораў беларускіх пісьменнікаў 20-30 гг. дваццатага стагоддзя, пазнаёміць слухачоў са сваімі творамі з іншых паэтычных зборнікаў.

Адрас: Маладзечна, вул. Талстога, 4.

Пачатак мерапрыемства а 17 30.

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

 

Паводле budzma.org