У Маскве пройдзе творчы вечар Рыгора Барадуліна – 16 лютага

У суботу, 16 лютага, у Маскве пройдзе літаратурна-музычная сустрэча «Паэзія роднага краю» — творчы
вечар Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Сустрэча прымеркаваная да дня
нараджэння паэта.
Гэтае мерапрыемства — дзясятая сустрэча ў межах этнаграфічнага праекта «Знаёмцеся, Беларусь!». Арганізатар праекта — Ірына Капчынская.
У праграме вечара:
— Аповед пра творчасць Р. Барадуліна;
— Вершы розных гадоў;
— Вершы Барадуліна ў перакладзе І. Бурсава;
— Дэманстрацыя фільма пра Р. Барадуліна;
— Народныя песні Віцебшчыны ў выкананні ансамбля крама «Кірмаш» і сучасныя беларускія рамансы на вершы Р. Барадуліна.
16 лютага 2013 г.
Библиотека им. В. В. Вересаева
Ружейный пер., д. 4, м. Смоленская
Пачатак а 15:00
nn.by, АЧ паводле сайта «Белорусы Москвы»