У Менску прэзэнтавалі кнігу Рыгора Барадуліна «Сны сасны»
Кнігу рыхтавалі да выхаду яшчэ ў 2009-м. Але тады Рыгор Барадулін захапіўся новай ідэяй — выдаць кнігу вершаказаў, якія экспромтам начытаў музы́ку Алесю Камоцкаму. Такім чынам зьявілася кніга Барадуліна «Навошта?»
Аднак леташняй восеньню Барадулін папрасіў вярнуцца да матэрыялу кнігі «Сны сасны» і выдаць яе да восені 2014-га.
Алесь Камоцкі задаволены, што стрымаў слова, дадзенае аўтару.
На прэзэнтацыі было шмат моладзі.
Маладыя акторы з народнага літаратурнага тэатру «Жывое слова» чыталі вершы з новай кнігі Рыгора Барадуліна.
Кіраўніца тэатру Алеся Сівохіна і вядоўца імпрэзы Алесь Камоцкі сьпявалі пад гітару знакамітыя барадулінскімя строфы.
«Сны сасны» — другая пасьмяротная кніга Рыгора Барадуліна. Першая, «У неба пехатою», выйшла да ягоных саракавінаў.
Валянціна Аксак, Радыё Свабода