У Міхася Булавацкага выйшла новая кніга

Як паведамляецца ў анатацыі, гэтая кніга -- рэдкага жанру, яна паказвае гісторыю ліставання аўтара з рознымі дзяржаўнымі ўстановамі, у тым ліку судовымі, культурнымі і адукацыйнымі, дэманструе адносіны чалавека і бюракратычнай сістэмы. Асноўнай мэтай Міхася Булавацкага і яго аднадумцаў было і застаецца пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы: стварэнне беларускамоўных класаў у магілёўскіх школах, афармленне справаводства па-беларуску, распрацоўка прафесійнай і навуковай лексікі, ушанаванне памяці знакамітых землякоў, выхаванне дзяцей у традыцыях нацыянальнай культуры.

Кніга будзе карыснай асабліва тым, хто вядзе гэткую ж асветніцкую дзейнасць ці гатовы да яе падключыцца, а таксама навукоўцам, якія займаюцца гісторыяй сучаснай Беларусі.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"