У Мінску адкрылася выстава леп�?ых эстонскіх кніг, выдадзеных у 2009 годзе

19 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава леп�?ых эстонскіх кніг, выдадзеных у 2009 годзе.

У экспазіцыі, прымеркаванай да Дня незалежнасці Эстоніі (20 жніўня), прадстаўлена 30 выданняў, у тым ліку пяць кніг для дзяцей — прызёраў нацыянальнага конкурсу кніжнага дызайну, які праводзіцца ў краіне з 1958 года пры падтрымцы Саюза эстонскіх графічных дызайнераў, Асацыяцыі эстонскіх выдаўцоў і Нацыянальнай бібліятэкі Эстоніі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі паведаміў, �?то выстава арганізавана ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж нацыянальнымі бібліятэкамі Беларусі і Эстоніі, падпісанага ў лютым 2007 года ў Таліне. Паводле яго слоў, цесныя сувязі паміж роднаснымі ўстановамі дзвюх кріан ніколі на працягу многіх гадоў не перарываліся.

За арганізацыю экспазіцыі дырэктар НББ выказаў падзяку ўраду Эстоніі і нацыянальнай бібліятэцы гэтай краіны, а таксама надзею, �?то прадстаўленыя выданні выклічуць цікакавасць у прадстаўнікоў эстонскай дыяспары ў Беларусі, прадпрымальнікаў, навучэнцаў і студэнтаў, а таксама ва ўсіх тых, хто цікавіцца эстонскай гісторыяй і культурай.

Як адзначыў Матульскі, восенню ў Таліне пройдзе выстава ў адказ па выніках конкурсу на Дні беларускага пісьменства, які адбудзецца 5 верасня ў горадзе Хойнікі Гомельскай вобласці.

Часовы павераны ў справах Эстоніі ў Беларусі Хары Лахтэйн выказаў надзею, �?то выстава стане �?тогадовай. Сярод найболь�? цікавых экспануемых кніг дыпламат назваў "Залаты зборнік эстонскіх казак", у афармленні якога ўдзельнічалі мастакі розных стыляў, а таксама фаліянт, прысвечаны гісторыі эстонскага нацыянальнага касцюма. Паводле слоў Хары Лахтэйна, у краіне існуе здаровая канкурэнцыя на кніжным рынку, якая дазваляе кожнаму прадпрымальніку знайсці свой арыгінальны падыход да выдання літаратуры.

Мастак Фёдар Ястраб звярнуў увагу на "вельмі высокі" ўзровень культуры эстонскай кнігі, стваральнікі якой кіруюцца правілам Андрэя Рублёва "прыгажосць не ў стракатасці, а ў прастаце". Фармальная кампазіцыя экспануемых кніг арганічна адпавядае зместу выданняў, падкрэсліў Ястраб. Мастак адзначыў "раскаванае пачуццё мастацкага аб'екта", якім заўсёды вызначаліся эстонскія графікі.

Выстава працуе да 19 верасня.

Марат Гаравы, БелаПАН, arche.by