У Мінску адсвяткавалі 150-годдзе Міхайлы Грушэўскага
Менавіта ў гэты дзень у горадзе Хэлм на ўсходзе Польшчы 150 гадоў таму нарадзіўся бацька ўкраінскай гістарыяграфіі, адзін з лідараў нацыянальнага адраджэння Украіны 2-й паловы ХІХ — першай траціны ХХ стст. З гэтай нагоды амбасада Украіны ў Беларусі правяла святочную імпрэзу, куды запрасіла дыпламатаў, даследчыкаў украінска-беларускіх сувязяў, мастакоў, журналістаў, дзеячаў культуры. Адмыслова да вечарыны супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падрыхтавалі выставу кніг Міхайлы Грушэўскага, у тым ліку вельмі рэдкіх прыжыццёвых выданняў, якія захоўваюцца ў галоўнымп сховішчы краіны.
Перад гледачамі выступілі Часовы павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Валеры Джыгун, былы шматгадовы амбасадар Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка, кандыдат гістарычных навук, дацэнт БДУ Віктар Кахновіч, а таксама ўкраінскі ансамбль "Крыніца" з песеннай праграмай.
Часовы павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Валеры Джыгун
Дыпламат Валянцін Вялічка
Ансамбль "Крыніца"
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"