У Мінску назвалі лаўрэатаў прэміі Ежы Гедройца 2016 (ФОТА, АЎДЫЁ)

Гэта пятая Літаратурная прэмія Ежы Гедройца, якую ўручаюць Беларускі ПЭН-Цэнтр і ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскага Інстытута ў Мінску, Інстытута імя Гётэ ў Мінску, Шведскага саюза пісьменнікаў.

Спонсар галоўнага прыза, 5000 еўра для пераможцы, -- “Ідэя Банк”. Уладальнік другога месца атрымаў літаратурную стыпендыю на выспе Готланд (Швецыя), трэцяга месца -- стыпендыю ў Берлінскім літаратурным калоквіуме.

Картинки по запросу прэмія гедройца 2016

Сярод прэтэндэнтаў на прэмію ў шорт-ліст трапілі кнігі «Таўсьціла і лешч» Андрэя Адамовіча, «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» Валянціна Акудовіча, «Белая муха, забойца мужчын» Альгерда Бахарэвіча, «Рух» Алеся Пашкевіча, «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэсьлі» Тані Скарынкінай і «Завяршыць гештальт» Макса Шчура.

Злева направа: Андрэй Янушкевіч (выдавец, прадстаўнік Макса Шчура), Таня Скарынкіна, Валянцін Акудовіч, Андрэй Адамовіч, вядоўца цырымоніі Андрэй Хадановіч, сябры журы Людміла Рублеўская, Ганна Янкута, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец.

Андрэй Адамовіч і Валянцін Акудовіч

Лявон Баршчэўскі, Ігар Логвінаў, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец

Людміла Рублеўская і Ганна Янкута

У склад журы ўвайшлі Ігар Бабкоў, Анджэй Бжэзецкі, Сяргей Дубавец, Малгажата Ноцунь, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута.

Дыплом з яшчэ не вядомым лаўрэатам 2 месца

Гурт "Shuma"

Вядоўца ўрачыстай цырымоніі, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Спадар Конрад Паўлік

Філосаф і эсэіст Валянцін Акудовіч, на кнігу якога сёлета ставілі многія, пракаментаваў выбар журы: «Я не скажу, што я асабіста чакаў прэміі. Я тут крыху фаталіст і нават містык: сыдуцца зоры ці не сыдуцца. Я першыя тры гады быў у журы прэміі Гедройца, таму добра ведаю, што момант нечаканасці, а то і выпадковасці, ёсць досыць часта. І мяне асабіста не заўсёды задавальняў выбар таго журы, у якім я быў. А часам проста дзівіў. Таму, скажам так: трэба ўмець прайграваць. Тое, што Макс Шчур атрымаў першае месца, — гэта неблагі выбар. Магчыма, для мяне гэты аўтар не найлепшы сёлетні выбар, але разам з тым, ён блізкі да таго, хто мог бы заняць першае месца.

Цяпер фармуецца моцны корпус празаікаў 30-40 гадоў. Альгерд Бахарэвіч, Павел Касцюкевіч, які напісаў проста магутную рэч «План Бабарозы», вельмі цікавы Андрэй Адамовіч. Пакуль яшчэ незразумела, ці будзе ён далей пісаць прозу, ці гэта быў проста такі выбух. Але відавочна, што ў яго ёсць патэнцыял. Я ўжо залічваю ў гэты корпус новай моцнай беларускай прозы і Макса Шчура. Таму ў цэлым сітуацыя выглядае досыць сімпатычна. Сённяшні выбар якраз і пацвярджае, што ў нас ужо ёсць моцная канкурэнцыя».

Фрагменты з кніг шорт-лістараў прагучалі дзякуючы акцёрам Купалаўскага тэатра, у прыватнасці, Раману Падаляку

Уладзімір Арлоў

Марыя Пушкіна, Андрэй Хадановіч і Людміла Рублеўская

Валянцін Акудовіч і Таня Скарынкіна

Празаік Андрэй Адамовіч распавёў журналістцы гісторыю стварэння сваёй кнігі: «Я прачытаў на сайце ПЭН-цэнтра, што ёсць рэзідэнцыя для маладых літаратараў, і вырашыў напісаць туды заяўку. Пачаў яе так: «Вы ж мае ўсе дарагія, я ж вас усіх як аблупленых ведаю. Год таму я вам ужо падаваў заяўку, вы яе згубілі, разбярыцеся з бардаком». Напісаў, што буду на стыпендыю займацца і выпіваць па літру «гарачыцельнага» ў дзень. Так і напісаў, што буду піць як чорт. Карацей, вёў з імі барацьбу, пагражаў, шантажаваў, і ўрэшце яны мне гэтую стыпендыю далі. Я паехаў у Вільню, сеў і напісаў кнігу за дзесяць дзён. А пра што пісаць прыдумаў напярэдадні паездкі».

Павел Анціпаў і Андрэй Хадановіч

Лаўрэата другога месца абвяшчае старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч

Дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску Франк Баўман і перакладніца Вера Дзядок аб'яўляюць лаўрэата трэцяга месца

Выдавец і прадстаўнік Макса Шчура Андрэй Янушкевіч

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. Папярэднія пераможцы: Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015).

БОЛЬШ ФОТА НА НАШАЙ СТАРОНЦЫ Ў ФЭЙСБУКУ

Фота Вікі Трэнас, lit-bel.org